Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Выкарыстанне новых ідэй і тэхналогій

Дата: 28 июля 2016 в 14:55, Обновлено 20 апреля 2017 в 11:52
Автор: Булко Ж. Э.

  • АПІСАННЕ ВЫКАРЫСТАННЯ НОВЫХ ІДЭЙ І ТЭХНАЛОГІЙ

У ДЗЕЙНАСЦІ МЕТАДЫЧНАГА КАБІНЕТА

  Стымулююць пошук, творчую дзейнасць педагогаў актыўныя формы метадычнай работы: семінары-практыкумы, майстар-класы, прэзентацыі педагагічных ідэй, ярмаркі ідэй, дэманстрацыі вопыту, творчыя майстэрні, актыўныя гульні. У апошнія гады актыўна сталі выкарыстоўвацца інфармацыйныя тэхналогіі, так як мы жывём у інфармацыйным асяроддзі, якое імкліва развіваецца.

 Раней на семінарах мы абавязкова давалі адкрытыя ўрокі. Падрыхтоўка патрабавала шмат часу, але не заўсёды  атрымлівалася пабываць на ўсіх  занятках. Зараз на  дапамогу прыйшлі ІКТ - тэхналогіі.  Ідэя выкарыстоўваць  відэафрагменты “жывых” заняткаў майстроў, якія дзеляцца вопытам, паўстала не выпадкова – гэта лагічны працяг развіцця метадычнай работы. 

 Эфектыўнай формай метадычнай работы з педагагічнымі кадрамі, якая гарантуе кожнаму ўдзельніку прафесійны поспех, самаразвіццё, удасканаленне і самавыяўленне, з’яўляецца сеткавая суполка педагогаў “Вяршыня”, якая ўзнікла ў нашай установе адукацыі ў бягучым навучальным годзе.

 Дзейнасць суполкі накіравана на метадычнае суправаджэнне працэсу атэстацыі. Дадзеная сеткавая суполка аб’яднала  педагогаў, якія стаяць на шляху пошуку магчымасцей для свайго прафесійнага і кваліфікацыйнага росту, рашэння пытанняў атэстацыі без перашкод.

 У раздзелах “Вяршыні” размяшчаецца нарматыўная прававая база, якая рэгулюе працэс атэстацыі педагагічных кадраў, апісанні вопыту педагагічнай дзейнасці, матэрыялы для самаадукацыйнай дзейнасці, рэкамендацыі, спіс літаратуры.

 Удзельнікам супольнасці прадастаўлена магчымасць па ссылках рабіць пераход на актуальныя сайты: АПА, ГрАІРА, Нацыянальны інстытут адукацыі, аддзел адукацыі, спорту і турызму Іўеўскага райвыканкама.

 Створана магчымасць і для атрымання аператыўных адказаў на  ўзнікаючыя пытанні.

 Сеткавая суполка стала для  нашай установы адукацыі новай метадычнай пляцоўкай, якая дазволіла:

- актывізаваць узаемадзеянне  педагогаў (пацвярджаецца павелічэннем колькасці ўдзельнікаў і зваротнай сувяззю);

- абменьвацца вопытам работы, падтрымліваць сувязі з калегамі ;

- пашырыць пазнавальную дзейнасць разнастайнымі рэсурсамі сеткі Інтэрнэт і сеткавымі праектамі;

-  ілюстраваць на рэфлексіўнай аснове  ўласны педагагічны вопыт;

- фарміраваць культуру педагагічнай работы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.