Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Памятка па самаадукацыі

Дата: 28 июля 2016 в 15:22, Обновлено 20 апреля 2017 в 11:30
Автор: Булко Ж. Э.

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА

                                                                 на пасяджэнні педагагічнага 

                                                                     савета Бакштаўскага дз/с – СШ

                                                                 Пратакол № 3 ад 03.04.2014

Памятка па самаадукацыі

№ п/п

Магчымыя праблемы

Шляхі вырашэння

1.

Адчуваю цяжкасці ў выбары тэмы самаадукацыі

1.Выдзеліце з разнастайнасці праблем, якія выцякаюць з вынікаў дыягностыкі, аналізу работы, назіран-няў за навучэнцамі, тую, якая з’яўляецца для вас галоўнай і рашэнне якой дало б станоўчыя вынікі.

2. Вызначце актуальнасць дадзенай праблемы, яе перспектыўнасць і практыч­ную значнасць для павышэння якасці адукацыйнага працэсу

2.

Пры падборы літаратуры губляюся ў яе шматлікасці, адчуваю цяжкасці ў правільным выбары

Подбор літаратуры

1.Праглядзіце змест, уводзіны, рэзюмэ: гэта дае агульнае ўяўленне аб задумцы кнігі, робіць чытанне свядомым і мэтанакіраваным.

2.Адкажыце на пытанні:

  • Што мне вядома па дадзенай тэме?
  • Што хацелася б даведацца, зыходзячы з прапанаванага ў змесце?

Складанне плана вывучэння выбранай літаратуры

1.Пачніце з вывучэння традыцыйных методык па дадзенай праблеме.

2.Прааналізуйце сучасныя погляды на праблему.

3. Выкарыстайце вопыт работы іншых педагогаў

3.

Пры рабоце з метадычнай літаратурай не магу глыбока асэнсаваць прачытаны матэрыял

1. Па меры чытання выдзяляйце ключавыя словы, думкі, меркаванні.

2.Запісвайце найбольш важныя, на ваш погляд, думкі, факты ці выдзяляйце галоўнае для сябе ўмоўнымі сімваламі.

3.Запісвайце пытанні, якія ўзнікаюць па меры азнаямлення з крыніцамі.

4.Карыстайцеся даведнікамі, слоўнікамі, якія раскрываюць асноўныя тэрміны і паняцці

4.

Пры вывучэнні тэмы ўзнікае адчуванне, што многае не запамінаецца

1.Складзіце план ці схему атрыманых пры вывучэнні матэрыялаў.

2.Уявіце, «прайграйце» магчымыя сітуацыі і варыянты практычных дзеянняў

5.

Атрыманы вялікі аб’ём інфармацыі («каша ў галаве»), губляецца яе значнасць

Адкажыце на пытанні:

  • Якія асноўныя ідэі прыведзены ў літаратуры?
  • Што мне вядома па дадзенай тэме?
  • Якія думкі, меркаванні могуць быць карыснымі ў практычнай рабо­це з навучэнцамі?

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.