ЗАЦВЕРДЖАНА
на пасяджэнні метадычнага
савета
Пратакол № 3 ад 25.03.2014
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні марафона прадметных кабінетаў
1. Агульныя палажэнні
Марафон прадметных кабінетаў (далей - марафон) праводзіцца на падставе плана работы ўстановы адукацыі на навучальны год.
Мэтай марафона з’яўляецца ўдасканаленне работы прадметных кабінетаў установы адукацыі па стварэнні эфектыўных умоў для павышэння якасці адукацыі, прафесійнага ўзроўня педагогаў. Асноўныя задачы марафона:
1. вывучыць дзейнасць прадметных кабінетаў па стварэнні ўмоў для якаснай арганізацыі адукацыйнага працэсу;
2. выявіць змены ў змесце, арганізацыйнай структуры, формах работы прадметных кабінетаў;
3. абагуліць сучасны эфектыўны вопыт метадычнай падтрымкі выкладання вучэбных прадметаў, нарошчванне і аптымізацыю выкарыстання метадычных рэсурсаў.
2. Арганізацыя і правядзенне марафона
Устаноўлены наступныя тэрміны марафона: агляд прадметных кабінетаў установы адукацыі праводзіцца ў перыяд з 1 жніўня па 5 жніўня і з 5 студзеня па 10 студзеня штогод.
Агляд складаецца з экспертызы матэрыялаў прадметнага кабінета, складзеных загадчыкам на падставе Палажэння аб прадметным кабінеце, зацверджанага на пасяджэнні навукова-метадычнага савета аддзела адукацыі Іўеўскага райвыканкама ад 08.04.2013 (Пратакол № 3).
3. Удзельнікі марафона
У марафоне прымаюць удзел усе прадметныя кабінеты ўстановы адукацыі.
4. Журы марафона
У кампетэнцыю журы марафона ўваходзіць забеспячэнне адзінага механізма кантролю за выкананнем Палажэння аб прадметным кабінеце, зацверджанага на пасяджэнні навукова-метадычнага савета аддзела адукацыі Іўеўскага райвыканкама ад 08.04.2013 (Пратакол № 3):
- аналіз і адзнака ў балах прадстаўленых матэрыялаў дзейнасці загадчыка прадметнага кабінета, экспертыза кабінетаў;
- вынясенне рашэнняў па выніках экспертызы;
- вызначэнне пераможца і прызёраў марафона;
- выпрацоўка рэкамендацый па выніках правядзення марафона, па выкарыстанні выяўленага вопыту.
Склад журы:
Булко Ж. Э. - дырэктар установы адукацыі, старшыня журы
Гарадовіч М.І. - намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, член журы
Каваленка А.М. - намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, член журы
Баярчук М.В. - старшыня прафкама, член журы
Рашкевіч І.Р. - педагог-псіхолаг, член журы
5. Падвядзенне вынікаў марафона
Журы вывучае работу па крытэрыях адзнак дзейнасці вучэбных кабінетаў (Дадатак 1).
Агульныя вынікі марафона падводзяцца на пасяджэнні метадычнага савета ўстановы адукацыі.
Пераможцы марафона праводзяць на працягу навучальнага года майстар-клас для загадчыкаў прадметных кабінетаў.
Пераможцы будуць матэрыяльна заахвочаны і адзначаны граматамі.
Гарадовіч М.І.
62-8-14
Дадатак 1
КАРТА АЦЭНЬВАННЯ ПРАДМЕТНЫХ КАБІНЕТАЎ
Кабінет ___________________________________________________
Загадчык________________________________________
Стаж загадчыка кабінета ______
Дата ________________
Член журы_________________________________________
№ п/п |
Параметры |
Балы (0,1,2) |
I |
Абсталяванасць (запаўняецца ў адпаведнасці з Пералікам абсталявання па кожным вучэбным прадмеце) |
|
II |
Сістэматызацыя і культура захоўвання дыдактычнага і метадычнага абсталявання |
|
2.1 |
Пашпарт кабінета, эстэтычны стан пашпарта |
|
2.2 |
План работы кабінета |
|
2.3 |
Праграма развіцця кабінета |
|
2.4 |
Перспектыўны план развіцця кабінета |
|
2.5 |
Вопіс маёмасці кабінета |
|
2.6 |
Расклад занятасці кабінета |
|
2.7 |
Каталог вучэбнага абсталявання |
|
2.8 |
Пералік дыдактычных дапаможнікаў |
|
2.9 |
Пералік метадычных матэрыялаў па тэмах |
|
2.10 |
Пералік наглядных дапаможнікаў |
|
2.11 |
Пералік прыбораў, лабараторнага абсталявання |
|
2.12 |
Пералік ТСН |
|
2.13 |
Паўрочнае, тэматычнае планаванне |
|
2.14 |
Пералік ЭСН, аўдыё- і відэаматэрыялаў, спісы відэафільмаў |
|
2.15 |
Сістэматызацыя кантрольна-вымяральных матэрыялаў (папка з тэкстамі кантрольных і праверачных работ) |
|
2.16 |
Культура захоўвання абсталявання |
|
ІІІ |
Выкананне тэхнікі бяспекі і санітарна-гігіенічных патрабаванняў |
|
3.1 |
Наяўнасць дакументаў па ахове працы |
|
3.2 |
Выкананне патрабаванняў электрабяспекі: |
|
3.2.1 |
- маркіроўка і спраўнасць разетак і выключальнікаў |
|
3.2.2 |
- інструкцыі па эксплуатацыі ТСН |
|
3.2.3 |
- зазямленне электраабсталявання |
|
3.3 |
Выкананне санітарна-гігіенічных нормаў: |
|
3.3.1 |
- узровень асветленасці |
|
3.3.2 |
- асвятленне ля дошкі |
|
3.3.3 |
- цеплавы рэжым |
|
3.3.4 |
- вентыляцыя |
|
3.3.5 |
- адпаведнасць мэблі росту навучэнцаў |
|
3.3.6 |
- выкананне нормаў расстаноўкі мэблі |
|
3.3.7 |
- наяўнасць і ўкамплектаванасць аптэчкі |
|
3.4 |
Захоўванне рэактываў, абсталявання |
|
IV |
Бібліятэка кабінета |
|
4.1 |
Літаратура па прадмеце, мастацкая літаратура |
|
4.2 |
Наяўнасць спісаў для пазакласнага чытання па класах |
|
4.3 |
Даведачна-інфармацыйная літаратура |
|
V |
Афармленне пастаянных і зменных інфармацыйных стэндаў |
|
VІ |
Тэматычныя карткі ці папкі |
|
6.1 |
Назва наяўных ТСН, нагляднасці, абсталявання па частках праграм з указаннем нумара і месца захоўвання (для зручнасці выкарыстоўваць літарнае абазначэнне і пэўны колер) |
|
6.2 |
Падбор дадатковых матэрыялаў, неабходных для выкладання прадмета |
|
6.2.1 |
Памяткі работы з падручнікам, дадатковай і даведачнай літаратурай, газетныя выразкі |
|
6.2.2 |
Статыстычныя звесткі, карткі па тэмах праграмы |
|
6.3 |
Матэрыялы для творчай самастойнай работы навучэнцаў |
|
6.3.1 |
Заданні, памяткі, даведнікі, рэфераты, сачыненні дзяцей, энцыклапедыі, узоры раней выкананых творчых работ |
|
VII |
Пазакласная работа па прадмеце |
|
7.1 |
Матэрыялы для работы кружка, факультатыва, падборкі матэрыялаў для алімпіяд, матэрыялы для лабараторных работ, сістэматызаваныя па тэмах і па класах, памяткі |
|
7.2 |
Узоры афармлення і выканання работ, заданняў і матэрыялы для падрыхтоўкі і падвядзенні вынікаў, экскурсій па прадмеце |
|
VIIІ |
Эстэтыка афармлення кабінета |
|
8.1 |
Сучаснасць, акуратнасць |
|
8.2 |
Захаванасць маёмасці і памяшкання |
|
8.3 |
Парадак на працоўных месцах настаўніка і навучэнцаў |
|
8.4 |
Парадак і вызначаная сістэма захоўвання абсталявання ў шафах |
|
8.5 |
Афарбоўка кабінета з улікам ступені сонечнага асвятлення, колера мэблі |
|
8.6 |
Адзіны стыль у афармленні кабінета, культура размяшчэння матэрыялаў стэндаў |
|
8.7 |
Рацыянальнае размяшчэнне ТСН |
|
8.8 |
Наяўнасць у кабінеце дэталяў, якія дадатна ўздзейнічаюць на эмацыянальны стан школьнікаў |
|
8.9 |
Зялёныя расліны, культура іх размяшчэння і якасць догляду за імі |
|
Усяго: |