ЗАЦВЕРДЖАНА
на пасяджэнні метадычнага
савета
Пратакол № 2 ад 03.12.2014
ПАМЯТКА НАСТАЎНІКУ ПА АРГАНІЗАЦЫІ І ЎДАСКАНАЛЕННЮ КАНТРОЛЬНА-АЦЭНАЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
1. Праверка ведаў павінна весціся ў адпаведнасці з навучальнай праграмай, яе рубрыкай з пазнакай ІІ (патрабаванні да выпрацоўкі ўменняў). Праграма вызначае максімум і мінімум ведаў. У ёй паказаны аб'екты праверкі, той навучальны матэрыял, які павінен быць засвоены школьнікамі.
2. Алгарытм арганізацыі праверкі:
2.1. Настаўнік адбірае матэрыял для праверкі ў адпаведнасці з праграмай;
2.2. Распрацоўвае сістэму пытанняў і заданняў;
2.3. Падбірае неабходныя дапаможнікі і сродкі навучання;
2.4.Загадзя плануе, веды і ўменні якіх навучэнцаў будуць правераны;
2.5.Вызначае метады і формы праверкі.
3. Аб'ектыўная і сістэматычная адзнака стымулюе работу навучэнцаў, развіццё іх пазнавальных інтарэсаў, садзейнічае рэгулярнаму выкананню работ.
4. Пры ўліку ведаў любая работа навучэнца павінна быць ацэнена. Праверку ведаў неабходна праводзіць пастаянна, па ўсіх тэмах праграмы, ахопліваючы пры гэтым значную колькасць навучэнцаў ці ўвесь клас у цэлым.
5. Адзнакі выстаўляюцца за:
- вусныя адказы пры індывідуальнай праверцы;
- за выкананне практычнай работы;
- пры франтальнай вуснай праверцы за сукупнасць адказаў;
- за выпраўленні, дапаўненні адказаў іншымі навучэнцамі;
- за адказы падчас гутаркі пры вывучэнні і замацаванні новага матэрыялу.
6. Што правяраць?
- Правяраецца, ці ўвесь праграмны матэрыял засвоены, ці ўсімі вызначанымі ў праграме практычнымі ўменнямі і навыкамі валодае.
- Правяраецца аб'ём, якасць ведаў, трываласць, сістэматычнасць, глыбіня і дзейснасць ведаў, ацэньваецца форма іх выражэння.
- Пры выкананні пісьмовых работ правяраецца не толькі якасць адказу, але і граматнасць напісання.
7. Настаўнік абавязаны аб'яўляць адзнаку вучню, які адказвае, і ўсяму класу, указаць, чаму пастаўлена тая ці іншая адзнака.
8. Адзнака абавязкова каменціруецца. Пры ацэнцы настаўнік павінен коратка адзначыць, у чым дадатныя і адмоўныя бакі адказу, паказаць, на што трэба звярнуць увагу.
9. Настаўнік абавязаны загадзя тлумачыць крытэрыі адзнак, каб вучні ведалі, пры якіх умовах ставіцца тая ці іншая адзнака.
10. Пры аналізе адказу настаўнік вызначае:
- ці ўсё адказаў вучань?;
- колькі памылак было, якія гэта былі памылкі?;
- якія былі зроблены недакладнасці?;
- ці правільна зразумеў вучань вучэбны матэрыял?;
- ці ведае вучань вызначэнне паняццяў?;
- ці ўмее тлумачыць сувязі і залежнасці?;
- даслоўна пераказвае матэрыял ці пераасэнсоўвае яго?;
- ці ўмее вылучаць галоўнае?;
- ці аперыруе ведамі, ужывае іх для тлумачэння новых фактаў, падзей, лагічна, паслядоўна выкладае матэрыял?;
- наколькі складна, коратка і ўпэўнена навучэнец выкладае матэрыял?;
- ці мае патрэбу вучань у навадных пытаннях, падказках?;
- ці ўмее выконваць дзеянні, усведамляць сістэму дзеянняў, вусна пералічваць парадак дзеянняў, практычна карыстацца ім?
11. Выстаўленне адзнак у дзённік – абавязак настаўніка.
12. Недапушчальна зніжэнне адзнакі і выстаўленне нездавальняючай адзнакі з мэтай пакарання навучэнца за парушэнне дысцыпліны, забытыя падручнікі, сшыткі.
13. Праверка мае навучальнае значэнне. Веды не толькі ўспамінаюцца і паўтараюцца, але і замацоўваюцца, сістэматызуюцца, удасканальваюцца і паглыбляюцца.
14. Навучальныя, кантрольныя, дыягнастычныя заданні павінны, галоўным чынам, вучыць дзяцей думаць, аналізаваць, ужываць тэарэтычныя веды на практыцы, а не проста ўзнаўляць матэрыял.
15. Праверка мае навучальнае значэнне - навучанне навучэнцаў прыёмам узаемакантролю і самакантролю, фарміраванне запатрабавання ў самакантролі і ўзаемакантролі.
16. Сістэматычна праводзіць колькасны і якасны аналіз кантрольных і навучалых работ.
17. Памятайце, што пісьмова арганізаваная (сістэматычная) зваротная сувязь дасць вам магчымасць зразумець, якія веды і ў якім аб'ёме засвоены, ці працавалі навучэнцы самастойна над засваеннем матэрыялу, ці гатовы яны да ўспрымання новага матэрыялу.
18. Правярайце рабочыя сшыткі, звяртайце ўвагу на культуру пісьмовай мовы, на якасць выкананай работы на ўроку, дома. Суадносьце адзнаку за заданне ў рабочым сшытку з метадычнымі рэкамендацыямі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Р.С.Сідарэнка 19 жніўня 2015 года.
19. Прагназуйце сваю кантрольна-ацэначную дзейнасць на ўроку.
20. Не забывайце пра стымулюючую функцыю 10-бальнай сістэмы, імкніцеся адзначыць нестандартныя спосабы выканання задання, станоўчыя дасягненні дзяцей.
21. Прадумвайце формы апытання загадзя, у залежнасці ад узроўню падрыхтаванасці вучняў у класе.
22. Важна паўрочнае ацэньванне! Неправераныя ці непрадуманыя заданні падчас урока прыводзяць да дрэнна выкананых кантрольных работ, да неаб’ектыўных адзнак за чвэрць, год.
23. Пры падрыхтоўцы да ўрока неабходна старанна прадумаць дыдактычнае забеспячэнне: дыферэнцыраваныя заданні ўсіх 5-ці ўзроўняў, папярэджванне тыповых памылак, карэкцыйныя заданні па выніках папярэдняй “зваротнай сувязі”.
24. Вашы вучні “выйграюць”, калі кантрольная работа па тэме будзе складзена Вамі да першага ўрока па тэме: сумесная работа будзе адраснай, якая б’е ў мэту. Значыць, навучэнцы з высокай матывацыяй справяцца з ёй лепш.
25. Чаканне апытвання і само апытванне – сітуацыя павышанай трывожнасці для вучняў. Не пагаршайце яе неабдуманымі заўвагамі, недарэчнымі жартамі.
26. Правільна пастаўце пытанне, сфармуліруйце заданне. Дзецям штосьці можа быць незразумелым у Вашых заданнях, пракаменціруйце іх. Недапушчальна гэта толькі падчас кантрольных работ.
27. Вучыце дзяцей быць выхаванымі слухачамі, прызнаваць права чалавека на памылку. Вучань, які адказвае, чакае ад Вас разумення і падтрымкі.
28. Дзецям трэба час на абдумванне дадатковых пытанняў. Апошнія могуць нават прывесці адказваючых у замяшанне.
29. Дзейнасць навучэнцаў, не занятых пры апытванні, павінна быць прадумана (запіс у сшытак кароткіх вывадаў па падрыхтаванных шаблонах, рашэнне апераджальнага задання і да т.п.), інакш гэта страчаны час для класа.
Гарадовіч М.І.
62-8-14