Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

План работы клуба “Сузор’е”

Дата: 10 января 2017 в 01:50, Обновлено 1 октября 2018 в 13:46
Автор: Булко Ж. Э.

План работы клуба “Сузор’е”

на 2018/2019 навучальны год

Тэма: “Укараненне сучасных педагагічных тэхналогій у выхаваўчую работу класнага кіраўніка”

Мэта: удасканаленне формаў і метадаў выхавання праз павышэнне майстэрства класнага кіраўніка.

Задачы:

1.       Аказанне дапамогі класнаму кіраўніку ва ўдасканаленні формаў і метадаў арганізацыі выхаваўчай работы.

2.       Фарміраванне ў класных кіраўнікоў тэарэтычнай і практычнай базы для мадэлявання сістэмы выхавання ў класе.

3.       Вывучэнне і абагульненне вопыту работы класных кіраўнікоў.

4.       Развіццё творчых здольнасцей педагога.

Чакаемы вынік: павышэнне метадычнай культуры класных кіраўнікоў і, як вынік, павышэнне ўзроўню выхаванасці школьнікаў.

Пасяджэнне №1

 Тэма:  Асноўныя патрабаванні да планавання выхаваўчага працэсу ва ўстанове адукацыі на 2018/2019 навучальны год.  Магчымасці і спектр дзейнасці класных кіраўнікоў у сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце   з навучэнцамі.

 Форма правядзення:   інструктыўна-метадычная нарада.

Час правядзення:    29 жніўня 2018 г.

                                      Пытанні для абмеркавання:

  1. Нарматыўнае прававое забеспячэнне сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстанове адукацыі на 2018/2019 навучальны год.

Каваленка А.М.

2.Наменклатура спраў класнага кіраўніка: афармленне, вядзенне дакументацыі, адзіныя патрабаванні да вядзення дакументацыі.

Каваленка А.М.

3. Мэты і задачы, планаванне выхаваўчай і ідэалагічнай работы на 2018/2019 навучальны год.

Каваленка А.М.

 4. Арганізацыя работы па выхаванню навучэнцаў з выкарыстаннем сучасных камунікацыйных тэхналогій. Інфармацыйна-адукацыйныя рэсурсы, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі РБ для выкарыстання пры арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы.

Ленцэвіч М.І.

5.Інструктыўна-метадычныя пісьмы і метадычныя рэкамендацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па арганізацыі шостага школьнага дня.

Каваленка А.М.

Літаратура:

1. Инструктивно-методическое письмо МО РБ «Особенности организации социальной, воспитательной и идеологической работы в учреждениях общего среднего образования в 2018/2019 учебном году».

2. Планирование воспитательной работы в классе и ее учет: Метод.рекомендации. Праблемы выхавання. Веснік адукацыі. 2012. №3-4.

3. Воронов В. Как составить план работы. Воспитание школьника. 1999. №4.

4. Гуткина Л.Д. Планирование и организация воспитательной работы в школе. М., 2002.

Пасяджэнне №2

Тэма. Псіхолага-педагагічная кампетэнтнасць класнага кіраўніка як умова паспяховага партнёрства з сям’ёй.

Мэта: удасканаленне форм і метадаў работы класнага кіраўніка з сем’ямі навучэнцаў.

Форма правядзення: канферэнцыя ідэй.

Час правядзення: 09.12.2018г.

Пытанні для абмеркавання:

  1. Арганізацыя работы класнага кіраўніка па ўдасканаленні сістэмы ўзаемадзеяння ўстановы адукацыі з сям’ёй.

Валканоўская Л.Э.

  1. Змест і формы правядзенне бацькоўскіх сходаў. Тэхналогіі правядзення бацькоўскіх сходаў.

Бычкоўская С.І.

  1. Педагагічная культура сям’і і метады яе вывучэння.

Рашкевіч І.Р., педагог-псіхолаг

  1. Прэзентацыя вопыту работы з сям’ёй навучэнцаў (Дарашэвіч Т.У., класны кіраўнік 8 класа).

Пасяджэнне №3

 Тэма: Работа класнага кіраўніка па прафiлактыцы безнагляднасцi, правапарушэнняў, наркаманіі, таксікаманіі і алкагалізму сярод непаўналетніх. Фарміраванне асноў адказных і бяспечных паводзін, культуры здаровага ладу жыцця.

Мэта: павышэнне псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці класнага кіраўніка пры арганізацыі прафілактычнай работы з навучэнцамі.

Форма правядзення: семінар-практыкум

Час правядзення: 24.02.2019г.

Пытанні для абмеркавання:

1. Прафілактыка шкодных звычак і фарміраванне культуры здаровага ладу жыцця. Розныя формы заняткаў па адказных і бяспечных паводзінах навучэнцаў.

Шмык Т.Э.

2. Прэзентацыя вопыту работы Гарадовіч Л.Э.., класнага кіраўніка 11 класа.

Пасяджэнне №4

Тэма: Вынікі і аналіз работы МА класных кіраўнікоў за навучальны год. Зацвярджэнне плана работы МА на 2018/2019 навучальны год.

Мэта: прааналізаваць работу метадычнага аб'яднанне ў інавацыйным рэжыме за навучальны год.

Форма правядзення: круглы стол

Час правядзення: 12.05.2019г.

Пытанні для абмеркавання:

1.Аналіз работы клуба “Сузор’е” за 2018/2019 навучальны год.

Ленцэвіч М.І.

2.Арганізацыя летняга адпачынку дзяцей. Занятасць навучцаў у час летніх канікул.

Каваленка А.М.

                                                                                    

                                                                                           

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.