Паважаныя бацькі!
У 2018 г. (студзень - жнівень) годзе грашовых сродкаў на рахунак школы не паступала. Папячыцельскі савет створаны для аказання садзейнічання ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі.
Фінансавыя сродкі папячыцельскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, якія залічваюцца на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі і могуць выкарыстоўвацца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем Папячыцельскага савета на: -умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы;
-гаспадарчыя патрэбы; -абслугоўванне камп'ютарнай тэхнікі
; -забеспячэнне бяспечных умоў працы, патрабаванняў АП і ПБ, выкананне гігіенічных патрабаванняў РайЦЭ і Г і здаровага ладу жыцця;
-правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў;
-іншыя мэты, не забароненыя заканадаўствам;
Справаздача аб даходах і расходаванні фінансавых сродкаў прадастаўляецца законным прадстаўнікам непаўналетніх старшынёй папячыцельскага савета ўстановы з прад'яўленнем адпаведных плацёжных дакументаў.
Для аператыўнага рэагавання на выпадкі прымусовага збору грашовых сродкаў і іншых парушэнняў у працы папячыцельскага савета Вы можаце звярнуцца на тэлефоны «гарачай лініі»:
80159562-8-13– установа адукацыі;
8015952-14-58 – аддзел адукацыі, спорту і турызму Іўеўскага райвыканкама;
Час працы тэлефона: панядзелак – пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Папячыцельскі савет установы адукацві створаны ў адпаведнасці з Палажэннем аб папячыцельскім савеце ўстановы адукацыі (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 146 ад 25.07.2011) і Палажэннем аб бацькоўскім камітэце (пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 47 ад 28.06.2011, №65 ад 11.07.2011).