Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Аналіз работы метадычнага кабінета за 2017/2018 навучальны год

Дата: 28 июля 2016 в 14:52, Обновлено 8 ноября 2019 в 11:39
Автор: Булко Ж. Э.

АНАЛІЗ РАБОТЫ МЕТАДЫЧНАГА КАБІНЕТА

ЗА 2018/2019 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

         У 2018/2019 навучальным годзе метадычная работа ва ўстанове адукацыі была арганізавана для 22 педагогаў. 7(28%) педагогаў мелі вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю (2017/2018 нав. год – 29%), 9(32%) – першую (2017/2018 нав. год –32%), 2(9,5%) – другую (2017/2018 нав. год – 21%), 5(23%) педагогаў працавалі без катэгорыі (2017/2018 нав. год – 18%). Вышэйшую адукацыю мелі 23(92%) педагогі (2017/2018 нав. год – 89%), сярэднюю-спецыяльную – 2(8%) (2017/2018 нав. год – 11%).

          Метадычная работа з педагогамі была накіравана  на рэалізацыю  метадычнай праблемы “Метадычнае суправаджэнне суб’ектаў адукацыі, узгадненне дзеянняў усіх метадычных структур як па зместу, так і па формах і метадах арганізацыі работы з педагогамі”.

         У бягучым навучальным годзе ва ўстанове адукацыі працавалі наступныя метадычныя фарміраванні: метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў дашкольных груп (кіраўнік – Бычкоўская С.І.); метадычнае аб’яднанне настаўнікаў гуманітарнага цыклу (кіраўнік – Валканоўская Л.Э.); метадычнае аб’яднанне настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыклу (кіраўнік – Гражынская В.Т.); клуб “Сузор’е” для класных кіраўнікоў, выхавальніка ГПД, педагога-арганізатара, педагога-псіхолага, педагога сацыяльнага (кіраўнік – Ленцэвіч М.І.); кансультацыйны пункт для маладых спецыялістаў (кіраўнік – Гарадовіч М.І.).

         Створаная на дыягнастычнай аснове структурна-функцыянальная мадэль метадычнай службы дазваляла дастаткова эфектыўна задавальняць запыты педагогаў на метадычнае суправаджэнне дзейнасці ў міжкурсавы перыяд.

         На аснове дыягнастычных мікрадаследванняў былі вызначаны напрамкі работы з удзельнікамі метадычных фарміраванняў на вучэбны год.

         Значную ўвагу метадычныя аб’яднанні надавалі пытанням, звязаным з вывучэннем нарматыўных прававых дакументаў, сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій, эфектыўных прыёмаў фарміравання і развіцця чытацкіх уменняў навучэнцаў, актыўнай ацэнкай, як новай стратэгіяй навучання, з псіхалагічнымі праблемамі настаўніка на ўроку, самаадукацыйнай дзейнасцю педагогаў, з фарміраваннем маральнай, грамадзянска-патрыятычнай культуры навучэнцаў.

         Для садзейнічання творчаму росту педагогаў, іх прафесійнай самарэалізацыі  разам з такімі традыцыйнымі формамі работы, як круглы стол, абмеркаванне, абмен вопытам выкарыстоўваліся інтэрактыўныя і актыўныя, нестандартныя формы ўзаемадзеяння – ярмарка ідэй, актыўная гульня, семінар-практыкум, майстар-клас, прэзентацыя педагагічных ідэй, дэманстрацыя вопыту і інш.

         За 2018/2019 навучальны год праведзены найбольш важныя мерапрыемствы метадычнай вучобы: творчыя справаздачы настаўнікаў  пачатковых класаў Бычкоўскай С.І.,  Чакавай С.А., настаўнікаў-філолагаў Валканоўскай Л.Э., і Шмык Т.Э., настаўніка  матэматыкі  Гражынскага Т.У., творчыя справаздачы класнага кіраўніка 3 класа Ленцэвіч М.І. (гульня-падарожжа “Все профессии нужны, все профессии важны”) і выхавальніка ГПД Баярчук М.В. (падарожжа “Край мой родны, край прыгожы”), адзіны метадычны тыдзень “Павышэнне эфектыўнасці педагагічнай дзейнасці праз выкарыстанне аўтарскіх інфармацыйных рэсурсаў”, педагагічны марафон “Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі ў адукацыйным працэсе”, тыдзень маладога педагога, дэкада адкрытых дзвярэй (адкрытыя вучэбныя, факультатыўныя заняткі, мерапрыемствы), творчая справаздача кіраўнікоў школьных метадычных фарміраванняў.

         Цэнтрам усёй метадычнай вучобы ва ўстанове адукацыі з’яўляўся метадычны кабінет.

На працягу навучальнага года ў метадычным кабінеце былі арганізаваны наступныя выставы: “Да новага навучальнага года”, “Атэстацыя”, “Сучасныя педагагічныя тэхналогіі”, “Цэнтр самаразвіцця педагога”, “Навукова-даследчая дзейнасць школьнікаў”, “У дапамогу класнаму кіраўніку”, “Экзамены 2019” і інш. Рэгулярна папаўняліся метадычныя папкі: “Сучасны ўрок: змест, структура, метады”, “Мадэльны ўрок”, “Сучасныя педагагічныя тэхналогіі” і інш, папоўнены электронны банк дадзеных мультымедыйных прэзентацый, што дазволіла стварыць належную  інфармацыйна-метадычную базу для падтрымкі педагогаў, удасканалення іх прафесійнай дзейнасці.

         Метадычныя фонды кабінета выкарыстоўваліся для аказання дапамогі ў падрыхтоўцы тэматычных педсаветаў, пасяджэнняў метадычных фарміра-ванняў. На працягу года праводзіліся кансультацыі для педагогаў.

З мэтай стварэння ўмоў для ўдасканалення прафесійнага майстэрства педагогаў, росту яго творчага патэнцыялу, накіраванага на фармаванне і развіццё навучэнцаў, створаны віртуальны метадычны кабінет установы адукацыі.

         Для трансляцыи вопыту рэалізавана магчымасць удзелу педагогаў у мерапрыемствах розных узроўняў. Два педагогі, Гражынская В.Т. і Чакавая С.А., прымалі ўдзел у раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Личность. Образование. Общество”.

      На працягу 2018/2019 навучальнага года ва ўстанове адукацыі   рэалізоўваўся інавацыйны праект “Внедрение модели организационно-методического обеспечения программ духовно-нравственного воспитания учащихся 10 – 11 классов на православных традициях белорусского народа”.

         Павышэнне кваліфікацыі на базе АІРА прайшлі 5 педагогаў. 4 педагогі (+2 да 2017/2018 навучальнага года)  павышалі кваліфікацыю праз удзел у семінарах, 4 педагогі ўдзельнічалі ў вебінарах (2017/20178навучальны год – 3).

          Ва ўстанове адукацыі была забяспечана цесная сувязь з раённай метадычнай службай. Усе настаўнікі з’яўляліся ўдзельнікамі раённых метадычных аб’яднанняў. На базе ўстановы адукацыі  ў 2018/2019 навучальным годзе на высокім узроўні праведзена 3 раённых пасяджэнняў: школа маладога кіраўніка, МА настаўнікаў біялогіі і хіміі,  настаўнікаў выяўленчага мастацтва, МА выхавальнікаў ГПД.

      Праведзеная метадычная работа станоўча адбілася на якасці адукацыйнага працэсу і прафесійным майстэрстве педагогаў. Педагогі актыўна дзеляцца з калегамі сваімі напрацоўкамі, вопытам работы: 6 педагогаў абагулілі вопыт работы па тэмах самаадукацыі і прэзентавалі яго на ШМА, педагагічным савеце. 

         Разам з тым у рабоце кабінета ёсць шэраг нявыкарыстаных рэзерваў і магчымасцей. Неабходна стварыць сістэму інфармацыйна-метадычнай падтрымкі педагогаў, неабходна больш увагі надаваць вывучэнню і абагульненню эфектыўнага педагагічнага вопыту.

         Неабходна і далей працягваць работу з педагогамі па ўдасканаленні навыкаў работы з камп’ютарнай тэхнікай, павышаць матывацыю педагогаў да распрацоўкі аўтарскіх электронных адукацыйных рэсурсаў.

Комментарии:
Комментариев пока нет.
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.