Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Першы ўрок - "Беларусь - мая Айчына"

Дата: 1 сентября 2017 в 13:44, Обновлено 9 сентября 2017 в 13:59
Автор: Булко Ж. Э.
733 просмотра

  1 верасня – гэта не толькі  пачатак новага навучальнага года, не толькі радасныя сустрэчы з сябрамі і настаўнікамі, не толькі залівісты званок, які крыху стаміўся ад саёй “непатрэбнасці” у час летніх канікул.

  1 верасня – гэта традыцыйна першы ўрок, тэма якога рэкамендуецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Прыгожа, святочна, горда гучала назва – “Беларусь – мая Айчына!”

  Цікавым, захапляльным, эмацыянальна насычаным быў гэты ўрок для вучняў 9 класа. Ён спрыяў фарміраванню ў навучэнцаў грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванню пачуцця гордасці за краіну і яе герояў, павагі да яе дасягненняў. Вучні паказалі добрае веданне сімволікі Беларусі, культурнай спадчыны краіны: паэтычных шэдэўраў, знакавых і слынных імён беларускіх творцаў; валоданне інфармацыяй пра развіццё навукі і спорту ў Беларусі. Разам з гасцямі (маладымі педагогамі, якія прыйшлі працаваць у школу) з задавальненнем і цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах “Апрані і пачастуй”, “Падбяры адпаведныя прыказкі і прымаўкі”, “Скажы адным словам” і інш. Прыгожым быў “Букет для роднай Беларусі”, які ўсе ўдзельнікі склалі разам.

  Наперадзе – мноства ўрокаў, мерапрыемстваў, сустрэч. Няхай такім жа цікавым і непаўторным будзе ўвесь навучальны год!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.